«Я не хачу вырашаць гэтае пытаньне, — зазначыў Жарын у інтэрвію Polskie Radio 24. — Рашэньне запатрабуе аналізу розных фактараў і наступстваў, але неабходныя рашэньні будуць прынятыя. Урад мае намер прымаць цяжкія рашэньні, калі ўмовы не дапускаюць іншых варыянтаў».
Прадстаўнік кабінэту зазначыў, што РФ даўно здольная «прымушаць і выкарыстоўваць беларускія структуры ў сваіх мэтах».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Польшча абмяжоўвае рух грузавікоў на апошнім дзейным пункце пропуску зь Беларусьсю«Відавочна, што пры прыняцьці найбольш важных рашэньняў Крэмль аказвае ўплыў на дзеяньні Менску, — заявіў прадстаўнік польскіх спэцслужбаў. — Гэта прывяло да міграцыйнага крызісу на мяжы з Беларусьсю, што адпавядае інтарэсам Расеі. Паводзіны беларускіх уладаў — неад’емная частка дзеяньняў Расеі супраць Польшчы».
23 лютага сьпікер МЗС Польшчы Лукаш Ясіна паведаміў, што Польшча вышле беларускага вайсковага аташэ «найбліжэйшым часам».
З 21 лютага Польшча абмежавала рух беларускіх грузавікоў на памежным пераходзе Кукурыкі — Казловічы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што адбываецца на беларускіх межах. Мапа дзейных і закрытых пунктаў пропускуАбмежаваньне не распаўсюджваецца на пасажырскія перавозкі праз пераход Цярэспаль (з беларускага боку — Берасьце).
МУС Польшчы адзначае, што рух грузавога аўтатранспарту будзе прыпынены «да таго часу, пакуль беларускія ўлады не здымуць абмежаваньні для польскіх перавозчыкаў».
Раней Польшча на нявызначаны тэрмін закрыла пункт пропуску Баброўнікі. На такі крок Варшава пайшла пасьля таго, як журналіста і актывіста неафіцыйнага Саюзу палякаў Беларусі Анджэя Пачобута прыгаварылі да 8 гадоў зьняволеньня.