«Па стане на сёньня я ня бачу пагрозы з боку Беларусі, — зазначыў ён у інтэрвію „Украінскай праўдзе“. — Калі вы папросіце даць гарантыю, што гэтага не адбудзецца, я не магу. Таму што я не разумею, што будзе праз два тыдні».
На думку Дэйнэкі, чые словы цытуе BPN, у расейскай арміі цяпер «няма сіл для таго, каб пасьпяхова правесьці наступальную апэрацыю на нашу дзяржаву».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна на межах з Расеяй і Беларусьсю павялічвае плошчу паласы з асаблівым рэжымам і мяняе правы іншаземцаў на ўезд і прытулакГаворачы аб фартыфікацыйных збудаваньнях, якія зьявіліся на ўкраінска-беларускай мяжы, ён заявіў, што яны «ня змогуць цалкам спыніць ворага». «Яны могуць прыпыніць і запаволіць тэмпы яго наступленьня. Вось з гэтай мэтай яны і будуюцца. Каб у той час, калі вораг падыдзе да нашых фартыфікацыйных збудаваньняў і будзе вымушаны правесьці адпаведную работу, мы маглі наносіць па ім удары і зрываць яго пляны», — растлумачыў кіраўнік украінскай памежнай службы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вайна ва Ўкраіне можа зацягнуцца на гады, лічыць былы амбасадар ЗШАПаводле яго слоў, на гэтым напрамку зроблена вельмі шмат, Украіна «нашмат лепш» гатовая да магчымага паўторнага ўварваньня з тэрыторыі Беларусі.
Ён не выключыў, што пастаянныя вучэньні на тэрыторыі Беларусі зьяўляюцца манэўрам, які адцягвае ўвагу: «Усе іх вучэньні — гэта дэманстрацыйныя дзеяньні для таго, каб мы ўтрымлівалі нашы рэзэрвы тут, на паўночнай мяжы і не маглі іх перакінуць на ўсходні фронт».