Праца цэху была спынена праз тэхнічную няспраўнасьць датчыка, вядуцца пусканаладачныя работы.
Каля 10-й раніцы 24 лютага з тэхналягічных прычын быў спынены цэх карбаміду-3 на «Гродна Азоце», пра гэта паведамляе прэсавая служба прадпрыемства.
Праца цэху была спынена праз тэхнічную няспраўнасьць датчыка ў сыстэме кіраваньня аховай электрарухавіка кацельні, якая была апэратыўна і ў штатным рэжыме ліквідавана.
«Цэх «Карбамід-3» адновіць сваю працу на працягу сутак, цяпер вядуцца пусканаладачныя работы адпаведна з устаноўленым рэглямэнтам.
Пагрозы гораду, жыхарам і навакольнаму асяродзьдзю пры правядзеньні рамонтна-пуска-наладачных работ у цэху няма», — адзначылі ў прэсавай службе кампаніі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як «Гродна Азот» абыходзіць эўрапейскія санкцыі — расьсьледаваньне БРЦ ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Галоўны заступнік беларускага калію — Партугалія». Рэдактар Свабоды Юзьвяк пра інсайды з Эўразьвязу і абыход санкцый