Беларускія суды летась вынесьлі толькі 0,09% апраўдальных прысудаў у крымінальных справах

Будынак Вярхоўнага суду Беларусі

У 2022-м у судах Беларусі разгледзелі 34 864 крымінальныя справы з вынясеньнем прысуду, зь іх толькі 33 падсудных апраўдалі.

Беларускія суды ў 2022 годзе вынесьлі 0,09% апраўдальных прысудаў у крымінальных справах, паведамляе DW.

У судах разгледзілі 34 864 крымінальныя справы з вынясеньнем прысуду, 33 падсудным вынесьлі апраўдальныя выракі, пазначана на сайце Вярхоўнага суду Беларусі.

Больш за ўсё пакараньняў зьвязана з абмежаваньнем або пазбаўленьнем волі (у 17 953 выпадках). Вынесены таксама два пажыцьцёвыя прысуды. На сьмяротнае пакараньне ў 2022 годзе не асуджалі.

У 2021 годзе беларускія суды вынесьлі апраўдальныя прысуды 51 чалавеку, у працэнтах гэта было крыху вышэй — 0,14%. У 2020 годзе суды цалкам апраўдалі 93 чалавек, што склала каля 0,2%.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дакладчыца ААН Анаіс Марэн: «Пасьля 2020 году беларусы сталі рэкардсмэнамі па заяўках у Камітэт ААН па правах чалавека»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Больш за 5 тысяч беларусаў папрасілі прытулку ў Эўразьвязе ў 2022 годзе