Вось такія ўмацаваньні Польшча будуе на мяжы зь Беларусьсю. ФОТА

Расейска-польская мяжа

Польшча пачала будаваць умацаваньні на польска-беларускай мяжы. Пра гэта паведаміў міністар абароны гэтай краіны Марыюш Блашчак.

Блашчак у сваім твітэры напісаў, што ягонае ведамства пачало «прэвэнтыўнае будаўніцтва ўмацаваньняў» на мяжы зь Беларусьсю і Расеяй. Ён назваў гэта «часткай нашай стратэгіі абароны і стрымліваньня».

Свой допіс ён праілюстраваў фатаздымкамі зь мяжы з Калінінградзкай вобласьцю, дзе, па яго словах, будуюцца ўжо першыя ўмацаваньні.

З 10 лютага Польшча зачыніла памежны пераход Баброўнікі на мяжы зь Беларусьсю. Цяпер перасекчы мяжу на аўтамабілі ці грамадзкім транспарце беларусы могуць толькі ў адным пункце: на пераходзе Берасьце — Тарэспаль.

З восені Польшча закрыла таксама памежны пераход Брузгі — Кузьніца, гэта было зьвязана зь міграцыйным крызісам. Паглядзелі, як зьмянілася сытуацыя на беларускіх межах з 2020 году, і сабралі на адной мапе ўсе пункты пропуску (і адкрытыя, і не).

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што адбываецца на беларускіх межах. Мапа дзейных і закрытых пунктаў пропуску