Ужо сёньня: Гадавіна пачатку поўнамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны

Эшалён з расейскай бранятэхнікай на станцыі Навабеліца ў Гомлі, 2022

Падзеі 24 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

24 лютага 2022 году Расея пачала поўнамаштабную агрэсію супраць Украіны. Ракетныя ўдары па тэрыторыі Ўкраіны ўчыняліся з тэрыторыі Расеі, з Крыму, з акваторыі Чорнага мора і з тэрыторыі Беларусі.

З тэрыторыі Беларусі расейскія войскі ўчынялі таксама і сухапутны напад на Ўкраіну, менавіта зь Беларусі расейскія войскі рушылі на захоп Кіева.

Паводле дадзеных NATO, у беларуска-расейскіх вучэньнях «Саюзная рашучасьць» у лютым 2022 году ўдзельнічала каля 30 тысячаў расейскіх вайскоўцаў. 24 лютага 2022 году гэтая групоўка напала на Ўкраіну з поўначы.

Таксама ў гэты дзень

1582 — папа Рыгор ХІІІ выдаў булу аб пераходзе зь юльянскага календара на новы, які пасьля атрымаў назву грыгарыянскага. Паводле булы новы каляндар уступіў у дзеяньне 4 кастрычніка 1582 году, пасьля чаго наступіла адразу 15 кастрычніка.

1918 — Эстонія абвясьціла сваю незалежнасьць.

1942 — Пачалося вяшчаньне радыёстанцыі «Голас Амэрыкі»

У гэты дзень нарадзіліся


1786Вільгельм Грым, нямецкі казачнік, малодшы брат Якаба Грыма.

1902Янка Геніюш, лекар, вязень ГУЛАГу.

Ларыса і Янка Геніюшы з сынам Юркам перад вайной у Празе.

1926 Надзея Дземідовіч, удзельніца паваеннага антысавецкага супраціву, зьняволеная ГУЛАГу.

Надзея Дземідовіч

1935Рыгор Барадулін, апошні літаратар, якому надалі званьне Народнага паэта Беларусі (у 1992 годзе). У 2006 годзе Рыгор Барадулін быў намінаваны на Нобэлеўскую прэмію зь літаратуры за зборнік вершаў «Ксты».

Рыгор Барадулін, фота Сяргея Шапрана

1955 Стыў Джобс, заснавальнік кампаніі Apple.

У памяці

1922 Ядвігін Ш., беларускі празаік, драматург і публіцыст. Ядвігін Ш. лічыцца адным з пачынальнікаў беларускай мастацкай прозы.

Ядвігін Ш.

2001Клод Шэнан, амэрыканскі матэматык і інжынэр.