У Гомельскай міліцыі заявілі, што падчас праверкі парушэньняў у дзеяньнях супрацоўнікаў ІЧУ не зафіксавана.
Актывіст з Гомля Ільля Міронаў дамагаўся паляпшэньня ўмоваў утрыманьня адміністрацыйна затрыманых грамадзянаў у гарадзкім ізалятары часовага ўтрыманьня (ІЧУ).
18 студзеня Міронаў накіраваў абласному кіраўніцтву міліцыі скаргу, у якой расказаў пра свой нэгатыўны досьвед знаходжаньня ў ІЧУ.
Актывіст казаў пра наступныя парушэньні:
- перапоўненыя камэры,
- адсутнасьць спальных рэчаў і бялізны,
- дрэнная якасьць харчаваньня і адсутнасьць чыстай вады,
- забарона на прагулкі,
- антысанітарыя,
- псыхалягічны ціск і іншае.
Акрамя гэтага, у дачыненьні да «палітычных» праводзіліся па некалькі разоў на дзень праверкі і вобшукі з вывадам у калідор.
У дакумэнце, падпісаным намесьнікам начальніка абласнога УУС Гомельскага аблвыканкама Файзуліным, гаворыцца пра тое, што ў выніку праведзенай праверкі парушэньняў у дзеяньнях супрацоўнікаў ІЧУ не зафіксавана.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Распальвае нянавісьць». Гомельскі актывіст Міронаў паскардзіўся ў Мінінфармацыі на праўладны тэлеграм-канал- У пачатку лютага гомельскі актывіст, былы палітвязень Ільля Міронаў зьвярнуўся ў Міністэрства інфармацыі са скаргай на праўладны тэлеграм-канал «Жёлтые сливы» за публікацыю ў канцы лістапада 2022 году матэрыялу «паклёпніцкага характару, у якім у якасьці ілюстрацыі выкарыстоўваліся скрыншоты зь ягонай асабістай старонкі «УКантакце».
- Тэкст суправаджаўся зьневажальнымі камэнтарамі ў адрас Ільлі Міронава. У прыватнасьці, невядомы аўтар выкарыстоўваў такія словы, як «падла», «дармаед», «дэгенэрат», «графаман».