У грузінскім горадзе Кабулеці вядуцца пошукі Ірыны Сьлюсар, саўладальніцы тэатру для дзяцей «Лось і сьветлячок».
Як піша Reform.by, трагедыя здарылася каля 17:00 22 лютага. Ірына і яе сяброўка гулялі з сабакам ля мора. Сабаку накрыла хваляй, дзяўчаты кінуліся яе ратаваць. Сяброўку выкінула на бераг, яе шпіталізавалі.
Пошукі Ірыны працягваюць ратавальнікі і валянтэры, паведамляюць мясцовыя тэлеграм-чаты.
Ірына Сьлюсар нарадзілася ў Менску, скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, займалася тэатральнай рэжысурай. У Грузіі разам з аднадумцамі заснавала тэатар лялек «Лось і сьветлячок».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Дарагія цукар і алей, танныя клубніцы і памідоры». Колькі каштуе беларусам жыць у Батумі