Нэд Прайс 22 лютага назваў «прыкрым» і «яшчэ больш безадказным» рашэньне Масквы аб прыпыненьні дзеяньня дамовы аб Стратэгічных наступальных узбраеньнях, заявіўшы, што яна была «жыцьцёва важным інструмэнтам» узаемадзеяньня паміж ядзернымі дзяржавамі і служыла асновай глябальнага нераспаўсюджваньня ядзернай зброі.
Выступаючы на прэс-брыфінгу афіцыйны прадстаўнік Дзярждэпартамэнту заявіў, што ЗША і Расея, будучы ядзернымі дзяржавамі, нясуць адказнасьць перад нашымі народамі, а таксама перад людзьмі ва ўсім сьвеце» за захаваньне дамовы, якая спрыяла вядзеньню перамоваў аб кантролі над узбраеньнямі аб стратэгічнай стабільнасьці.
«Мы будзем вельмі ўважліва сачыць за тым, што насамрэч будзе рабіць Расея пасьля абвяшчэньня [аб выхадзе з СНУ-3]», — заявіў Прайс, паабяцаўшы, што ЗША зробяць неабходныя захады, калі з боку Расеі адбудуцца «якія-небудзь крокі, якія патрабуюць якіх-небудзь зьмен у нашай уласнай пазыцыі».
Генэральны сакратар ААН Антонію Гутэрыш у сераду на паседжаньні Генасамблеі ААН, прысьвечанай гадавіне пачатку ваеннай агрэсіі Расеі супраць Украіны, асудзіў дзеяньні Масквы, назваўшы ўварваньне парушэньнем Статуту ААН і міжнароднага права і заклікаў Крэмль не зьвяртацца да пагроз аб магчымым прымяненьні ядзернай зброі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Байдэн назваў вялікай памылкай рашэньне Пуціна аб дамове СНУ-3Летась у верасьні расейскі прэзыдэнт Уладзімір Пуцін даў зразумець, што пры неабходнасьці ён гатовы прымяніць ядзерную зброю для абароны Расеі.
«Мы чулі няяўныя пагрозы прымяненьня ядзернай зброі. Так званае тактычнае прымяненьне ядзернай зброі зусім не прымальнае. Надышоў час адступіць ад прорвы», — сказаў Гутэрыш.
Пуцін у аўторак прыпыніў дзеяньне расейска-амэрыканскай дамовы СНУ-3, абвінаваціўшы Вашынгтон у ператварэньні вайны ў глябальны канфлікт шляхам узбраеньня Ўкраіны.
Масква будзе прытрымлівацца ўзгодненых абмежаваньняў на ядзерныя ракеты і працягваць інфармаваць Злучаныя Штаты аб зьменах у іх разгортваньні, заявіў высокапастаўлены прадстаўнік расейскага Міністэрства абароны.
Прэзыдэнт Джо Байдэн сказаў у інтэрвію ABC News, што ён ня бачыць зьменаў у ядзернай пазыцыі Масквы і ня думае, што заўвагі Пуціна азначаюць, што Расея думае аб ужываньні ядзернай зброі.
Адказваючы на пытаньне аб прыпыненьні Расеяй удзелу ў СНУ-3, Байдэн назваў гэта «вялікай памылкай», але сказаў: «Я не чытаю ягоных думак наконт выкарыстаньня ядзернай зброі або чагосьці падобнага».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзьве палаты парлямэнту Расеі ўхвалілі прыпыненьне яе ўдзелу ў Дамове аб стратэгічных узбраеньнях