Дзярждума Расеі прыняла законапраект аб прыпыненьні ўдзелу Расеі ў Дамове аб мерах па далейшым скарачэньні і абмежаваньні стратэгічных наступальных узбраеньняў (ДСНУ).
Пасьля абеду за гэта ж прагаласаваў і Савет Фэдэрацыі Расеі.
Дамову паміж Расеяй і ЗША аб стратэгічных наступальных узбраеньнях падпісалі ў 2010 годзе.
Яна прадугледжвае, што Расея і ЗША скарачаюць колькасьць разгорнутых ядзерных боезарадаў да 1550 адзінак, а міжкантынэнтальных балістычных ракет, балістычных ракет падводных лодак і цяжкіх бамбавікоў — да 700 адзінак.
21 лютага Пуцін абвясьціў пра намер Расеі прыпыніць удзел у дамове падчас свайго ўчарашняга пасланьня Фэдэральнаму сходу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пуцін заявіў, што Расея прыпыняе ўдзел у Дамове аб стратэгічных узбраеньняхПаводле Пуціна, РФ з дамовы не выходзіць, аднак выконваць яе ня будзе:
«У Вашынгтоне задумваюцца аб выпрабаваньнях ядзернай зброі. Таксама ў ЗША ідзе распрацоўка новых тыпаў ядзерных боепрыпасаў. Мы павінны быць гатовыя да выпрабаваньняў нашай ядзернай зброі. Першымі, мы, зразумела, рабіць гэтага ня будзем. Але калі ЗША выпрабуюць, мы таксама выпрабуем», — заявіў ён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ніхто не нападае на Расею». У ЗША і NATO адрэагавалі на заявы Пуціна ў пасланьні расейскаму парлямэнтуРэакцыя на Захадзе
Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен назваў гэтую заяву Пуціна «безадказным» крокам. Па словах Блінкена, Злучаныя Штаты будуць уважліва сачыць за рэальнымі дзеяньнямі Расеі і гатовыя прыняць меры, каб гарантаваць бясьпеку сабе і саюзьнікам.
Дзяржсакратар таксама сказаў, што ў любы момант гатовы вярнуцца да перамоваў з Расеяй аб абмежаваньні ўзбраеньняў.
У Белым доме і NATO скрытыкавалі словы Ўладзіміра Пуціна, які 21 лютага выступіў з пасланьнем Фэдэральнаму сходу і скардзіўся на пагрозу Расеі з боку краін Захаду, а таксама заявіў, што Расея прыпыняе свой удзел у Дамове аб стратэгічных наступальных узбраеньнях.
Дарадца Белага дома ў нацыянальнай бясьпецы Джэйк Саліван заявіў журналістам падчас выступу Пуціна, што «гэта была вайна выбару» для Расеі і што Масква магла б спыніць канфлікт, калі б захацела.
«Ніхто не нападае на Расею. Ёсьць некаторая абсурднасьць у сьцьвярджэньнях, што Расея знаходзілася пад той ці іншай формай ваеннай пагрозы з боку Ўкраіны ці каго-небудзь яшчэ», — сказаў Саліван у Варшаве.
«Расея перастае ваяваць ва Ўкраіне і ідзе дадому — вайна заканчваецца. Украіна перастае ваяваць, а ЗША і кааліцыя перастаюць ім дапамагаць ваяваць — тады Ўкраіна зьнікае з мапы», — дадаў ён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Інстытут вывучэньня вайны: NATO павінна сплянаваць стратэгію бясьпекі ў рэгіёне ў выпадку паглынаньня Расеяй БеларусіКіраўнік замежнапалітычнага ведамства ЭЗ Жузэп Бурэль сказаў, што Масква дэмантуе сыстэму бясьпекі, якая склалася пасьля завяршэньня халоднай вайны.
Адрэагаваў на гэты выступ Пуціна і генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг.
«Я шкадую з нагоды сёньняшняга рашэньня Расеі спыніць свой удзел у пагадненьні. Сёньняшнім рашэньнем наконт Дамовы аб стратэгічных наступальных узбраеньнях уся архітэктура кантролю за ўзбраеньнем зруйнаваная. Я рашуча заклікаю Расею перагледзець сваё рашэньне і паважаць дзейныя дамоўленасьці», — заявіў генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг у Брусэлі на супольнай прэсавай канфэрэнцыі зь міністрам замежных спраў Украіны Дзьмітром Кулебам і высокім прадстаўніком Эўразьвязу ў пытаньнях замежнай палітыкі і бясьпекі Жузэпам Бурэлем.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Гаазе пачаўся «Народны суд» над Пуціным