«Нашу Ніву» цяпер можна чытаць на лацінцы

З чытацкае дыскусіі пра выбар графікі («гражданка« ці лацінка). Наша ніва № 8, Вільня, 23 (7) лютага 1912 г.

У Дзень роднай мовы рэдакцыя газэты «Наша Ніва» абвясьціла, што цяпер тэксты можна будзе чытаць на лацінцы.

«Так было да 1912 года, так будзе пасьля 2023-га» — паведамляецца ў рэдакцыйным артыкуле.

Газэта нагадвае, што «лацінка разам з кірыліцай і арабіцай — традыцыйныя беларускія правапісы. Беларусы актыўна выкарыстоўвалі лацінку з XVII стагодзьдзя. Ёю пісалі Янка Купала, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Францішак Багушэвіч. На ёй выдавалася „Мужыцкая праўда“ Кастуся Каліноўскага, а таксама нейкі час „Наша Доля“ і „Наша Ніва“. За чатыры стагодзьдзі свайго існаваньня яна мела некалькі варыянтаў. Апошні з іх, афіцыйны, ужываўся на гарадзкіх паказальніках ды схемах мінскага мэтро. Гэты варыянт лацінкі быў прыняты ў 2009 годзе беларускай Акадэміяй навук ды зацьверджаны ААН».

Тэкст пераводзіцца на лацінку аўтаматычным альгарытмам.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Не было ніякай „мяккай беларусізацыі“». Мовазнаўца Вячорка пра вынішчэньне беларускай мовы і напад на лацінку
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вайна альфабэтаў. Сёньня выкрэсьліваюць «лацінку» — заўтра могуць забараніць беларускую мову
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Словы дня: biełaruskaja łacinka