Упаўнаважаны Офіса Сьвятланы Ціханоўскай Віталь Малчанаў у Эстоніі правёў сустрэчу з прадстаўнікамі Тартускага ўнівэрсытэту.
На сустрэчы прадстаўнікі ўнівэрсытэту пацьвердзілі, што ўнівэрсытэт зноў пачынае прымаць студэнтаў зь Беларусі. Таксама на сустрэчы абмяркоўвалі візавыя пытаньні і магчымасьці для беларускіх студэнтаў, якія хочуць працягваць навучаньне, паведаміла прэсавая служба Сьвятланы Ціханоўскай.
Акрамя таго, Талінскі ўнівэрсытэт пацьвердзіў, што зьняў абмежаваньні зь беларускіх студэнтаў і зноў прымае іх на навучаньне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Не было ніякай „мяккай беларусізацыі“». Мовазнаўца Вячорка пра вынішчэньне беларускай мовы і напад на лацінку