Рэдактара спэцыяльных праектаў парталу «Аўтабізнэс» Юрыя Гладчука асудзілі на 2,5 года калёніі. Пра гэта паведаміў намесьнік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі.
Супраць Гладчука завялі справу па «народным» 342-ым артыкуле Крымінальнага кодэксу Беларусі («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх»).
16 чэрвеня 2022 стала вядома, што сілавікі затрымалі трох супрацоўнікаў вядучага беларускага аўтамабільнага парталу ABW.by — галоўную рэдактарку сайту Юлію Мудрэўскую, рэдактара рэклямных праектаў Юрыя Гладчука і выпускаючага рэдактара Вадзіма Зянкевіча.
За дзень да гэтага ў Інстаграме выданьня зьявілася публікацыя, у якой супрацоўнікаў парталу абвінавачвалі ў тым, што яны нібыта «рабілі дзікунства і напружвалі сытуацыю ў краіне». У публікацыі былі выстаўленыя скрыны службовай перапіскі супрацоўнікаў парталу ў працоўным чаце.
У Беларусі за кратамі знаходзяцца 34 прадстаўнікі мэдыя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За кратамі, бо журналісты ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У зьняволенага журналіста Сацука, які пісаў пра карупцыю і спрачаўся з Лукашэнкам, пагоршылася здароўе