Як гаворыцца ў сумеснай заяве , якую падпісалі ў тым ліку ЗША, Францыя і Вялікабрытанія, прычынай такой пазыцыі стала агрэсія Расеі ва Ўкраіне.
«Існуюць сур’ёзныя занепакоенасьці наконт таго, наколькі апраўдана для расейскіх і беларускіх спартоўцаў спаборнічаць у нэўтральным статусе, улічваючы тое, што яны непасрэдна фінансуюцца і падтрымліваюцца іх дзяржавамі», — адзначаецца ў заяве.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МАК патлумачыў, як рэпрэсаваныя беларускія спартоўцы могуць выступіць на Алімпіядзе-2024Таксама ў дакумэнце гаворыцца, што спартоўцы зь Беларусі і Расеі могуць садзейнічаць свайму вяртаньню ў міжнародную спартовую супольнасьць, толькі паклаўшы канец вайне, якую пачалі іх краіны.
На пачатку лютага не дапусьціць расейскіх спартоўцаў да ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях заклікаў прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністар спорту Літвы: 35 краін, уключна з ЗША, Нямеччынай і Францыяй, хочуць дыскваліфікацыі Расеі і Беларусі з Алімпіяды-202410 лютага міністарка адукацыі, навукі і спорту Літвы Юргіта Шугждзінене паведаміла, што міністры спорту 35 краінаў аднагалосна дамовіліся выступаць за забарону для Расеі і Беларусі выступаць на Алімпійскіх гульнях 2024 году ў Парыжы.