У Менскім абласным судзе пачынаецца працэс над былой работніцай пракуратуры Фрунзэнскага раёну Менску Натальляй Лашч.
Яе затрымалі ў жніўні 2022 году за «зьліў» пэрсанальных зьвестак у «Чорную кнігу Беларусі».
Справу палітзьняволенай, якую вінавацяць паводле артыкула 130 КК («Распальваньне варожасьці»), разглядае судзьдзя Анатоль Дабрадзей.
- Да затрыманьня Лашч працавала ў сфэры ІТ.
Прадукцыю Ex-press.bу прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі»
Пракурор Барысаўскага раёну зьвярнуўся ў суд з заявай аб прызнаньні інфармацыйнай прадукцыі, разьмешчанай у інтэрнэт-рэсурсе Ex-press.bу, экстрэмісцкімі матэрыяламі, піша БАЖ.
Паводле ведамства, нібыта «на рэсурсе рэгулярна разьмяшчаюцца матэрыялы, накіраваныя на распальваньне сацыяльнай варожасьці, ілжывыя зьвесткі аб палітычным, эканамічным, сацыяльным, ваенным і міжнародным становішчы Рэспублікі Беларусь, прававым становішчы яе грамадзян, якія дыскрэдытуюць краіну».
Суд Барысаўскага раёну задаволіў заяву пракурора ў поўным аб'ёме і дапусьціў неадкладнае выкананьне прынятага рашэньня.
Копію рашэньня накіравалі ў Міністэрства інфармацыі для абмежаваньня доступу да Ex-press.bу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суд Берасьця прызнаў «экстрэмісцкай» песьню Стыльскага «Экстрэміст»