Пра гэта заявіў член Палітбюро ЦК Кампартыі Кітаю Вонг І на Мюнхэнскай канфэрэнцыі па бясьпецы, паведамляе «Коммерсант».
«Кітай прадставіць дакумэнт з выкладаньнем пазыцыі па палітычным урэгуляваньні ўкраінскага пытаньня. У пазыцыйным дакумэнце мы паўторым прапановы, зробленыя старшынём КНР Сі Цзіньпінам, у тым ліку аб неабходнасьці паважаць тэрытарыяльную цэласнасьць і сувэрэнітэт, выконваць мэты і прынцыпы Статута ААН, аб неабходнасьці сур’ёзна ставіцца да законных засьцярог у сфэры бясьпекі і падтрымліваць усе намаганьні, якія садзейнічаюць мірнаму ўрэгуляваньню», — Сказаў Вонг І.
Паводле яго, Кітай перакананы, што канфлікт можна ўрэгуляваць толькі празь мірныя перамовы. Пры гэтым Ван І заклікаў «эўрапейскіх сяброў» «дбайна ўсё абдумваць» і «зрабіць высілкі для мірнага вырашэньня праблемы».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Фантазіі Лукашэнкі. Саўдзельнік агрэсіі зноў хоча быць міратворцам ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік ЦРУ: Сі Цзіньпін загадаў кітайскім вайскоўцам падрыхтавацца да ўварваньня на Тайвань да 2027 году