У банку агенцтву Reuters паведамілі, што арганізацыя атрымала запыт ад OFAC з просьбай «растлумачыць плацежны бізнэс і зьвязаныя зь ім працэсы, якія ажыцьцяўляюцца RBI, у сьвятле апошніх падзей, зьвязаных з Расеяй і Украінай».
Ведамства папрасіла прадставіць інфармацыю аб дзейнасьці банка ў Расеі, у акупаванай частцы Данбасу, а таксама ва Ўкраіне і Сырыі. Акрамя таго, OFAC запытала ў банка зьвесткі пра транзакцыі і дзейнасьць некаторых кліентаў.
Прадстаўнік Мінфіна ЗША адмовіўся ад камэнтароў. У заяве Raiffeisen Bank International гаворыцца, што арганізацыя «цалкам супрацоўнічае» з OFAC і разумее, што запыт ня быў выкліканы нейкай канкрэтнай апэрацыяй ці бізнэсам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чэскае адгалінаваньне Raiffeisenbank 15 лютага спыніць супрацоўніцтва зь БеларусьсюУ мінулым Raiffeisen Bank не трапляў пад санкцыі, аднак запыт OFAC выклікае занепакоенасьць у эўрапейскіх фінансавых рэгулятараў, адказных за нагляд за дзейнасьцю банка, бо ён можа прывесьці да штрафных мераў.
У Расеі «Райффайзенбанк» зьяўляецца адной з дзьвюх замежных установаў, якія ўваходзяць у расейскі пералік 13 сыстэмна важных банкаў.
У Беларусі працуе «дачка» аўстрыйскай кампаніі Raiffeisen Bank International — «Прыёрбанк». У жніўні 2021 году Raiffeisen Bank International абмежаваў супрацоўніцтва зь Беларусбанкам праз санкцыі супраць Беларусі.
Летась у Беларусі асудзілі стваральніка і кіраўніка праўленьня «Прыёрбанку» Сяргея Касьцючэнку. Яго затрымалі 9 сакавіка. У жніўні банкіру прысудзілі 3,5 года пазбаўленьня волі, яго прызналі вінаватым ва ўхіленьні ад сплаты падаткаў, што пацягнула за сабой страты ў асабліва буйным памеры.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: “Die Presse”: Telekom і Raiffeisen фінансуюць прапаганду ў Беларусі