Пра што дамовіліся Лукашэнка і Пуцін? Абмеркаваньне экспэртаў

Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін. Новаагарова, 17 лютага 2023

Чым Лукашэнка абяцаў дапамагаць Пуціну? Чыёй была ідэя запрасіць у Беларусь прэзыдэнта ЗША Байдэна? Што азначае адказ Лукашэнкі на падзяку Пуціну за прыезд : «Як я мог не прыехаць?»

Вынікі сёньняшніх перамоваў абмяркоўваюць палітычныя аглядальнікі Радыё Свабода Юры Дракахруст, Валер Карбалевіч і Сяргей Навумчык.

Карбалевіч

Валер Карбалевіч

  • Галоўныя рэчы, якія абмяркоўвалі Лукашэнка і Пуцін, не супадалі з тым, што публічна абвяшчалася.
  • Лукашэнка распавядаў, як у Беларусі рэалізуюцца праграмы расейскага ВПК.
  • Цалкам імаверна, што праз тэрыторыю Беларусі ідуць у Расею тавары, імпарт якіх у Расею наўпрост забаронены. Але Беларусь — не адзіны канал абыходу санкцыяў.
  • Лукашэнка ўчора на прэсавай канфэрэнцыі запрасіў у Менск Байдэна, Пуціна і Зяленскага, каб правесьці мірныя перамовы.
  • Ён разумее, што лёс яго рэжыму будзе вызначаны вайной ва Ўкраіны.
  • Лукашэнка хацеў даведацца ад Пуціна наўпрост, якія пляны суразмоўцы адносна вайны ва Ўкраіне.
  • Ваенныя экспэрты кажуць, што пакуль няма прыкметаў таго, Расея рыхтуе наступ на Ўкраіну з тэрыторыі Беларусі.
  • Прыяжджаюць мабілізаваныя, іх трэніруюць і з Беларусь вязуць на фронт у Данбас.
  • Фраза Лукашэнкі «Як быццам я мог не пагадзіцца» — гэта іронія. Але магчыма ня толькі.
  • Калі Пуцін прыяжджаў у Менск, Лукашэнка сказаў яму — мы з вамі самыя таксычныя ў сьвеце. А ўчора, кажучы пра гіпатэтычную сустрэчу з Байдэнам, патлумачыў, што там будуць два агрэсары і адзін прэзыдэнт міралюбівай краіны.
  • Тут ёсьць падсьвядомае прызнаньне драматызму сытуацыі, у якой ён апынуўся.

Навумчык

Сяргей Навумчык

  • Пасьля сустрэчаў Лукашэнкі і Пуціна ніколі не абвяшчалася, што яны будуць атакаваць Украіну.
  • Лукашэнка паабяцаў рабіць у Беларусі баявыя самалёты-штурмавікі, «якія добра сябе зарэкамэндавалі ва Ўкраіне». Добра вядома, чым яна там сябе зарэкамэндавалі.
  • Невядома, што меў на ўвазе Лукашэнка, калі казаў — «мы зрабілі на 100% усё, аб чым нас прасіла Расея».
  • Пуцін ня будзе прасіць, ён будзе аддаваць загады.
  • Сустрэча адбылася напярэдадні звароту Пуціна да Фэдэральнага сходу і нечарговага пасяджэньня Савету Фэдэрацыі. Таму варыянты могуць быць самыя розныя.
  • Пяскоў адрэагаваў на запрашэньне Лукашэнкам Байдэна ў Менск і паставіў васала на месца.
  • Фразай «як я мог не пагадзіцца прыехаць» Лукашэнка выдаў сваю палітычную і псыхалягічную залежнасьць ад Пуціна.