У Горадзенскім абласным судзе 17 лютага вынесьлі прысуд па справе 31-гадовага палітвязьня Кірыла Сусьліна, паведамляе «Вясна». Яго затрымалі за камэнтары па «справе Зельцара», а абвінавацілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу:
- ч. 3 арт. 361 (Заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Беларусі)
- ч. 1 арт. 361-4 (Садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці)
- ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі)
Вядома, што Віталю прапанавалі напісаць прашэньне аб памілаваньні, але ён адмовіўся, бо ня лічыць сябе вінаватым.
Судовы працэс, які пачаўся 6 лютага, вёў судзьдзя Віталь Кулеш. Сусьліну прысудзілі 2,5 года пазбаўленьня волі ў калёніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
У Рэчыцы затрымалі работніка школы пасьля стрыму з правакатарам у чат-рулетцы
Сілавікі затрымалі работніка адной са школ горада Рэчыца Гомельскай вобласьці пасьля стрыму ў чат-рулетцы з правакатарам Юрыем Комарам. Пра гэта 17 лютага паведаміў набліжаны да ГУБАЗіК тэлеграм-канал, заўважыла «Зеркало».
Падчас стрыму Юры Комар прадставіўся ўкраінцам і пацікавіўся ў беларуса ягоным стаўленьнем да расейскай агрэсіі. Суразмоўца адказаў, што не падтрымлівае вайну і выказаў падтрымку ўкраінцам.
Празь некаторы час пасьля стрыму ў кватэру жыхара Рэчыцы ўварваліся сілавікі. Мужчыну затрымалі, назвалі «нацыстам» і прымусілі зьняцца ў «пакаяльным» відэа.
Набліжаны да ГУБАЗіК тэлеграм-канал у сваім посьце выказаў «велізарную падзяку» Комару за затрыманьне работніка школы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што такое чат-рулетка, удзельнікаў якой працягвае затрымліваць ГУБАЗіК? ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Былая палітзьняволеная Чарнаморцава: «Заехала на „Валадарку“ ў „Ноч расстраляных паэтаў“» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вынесьлі прысуд у справе «Рабочага руху»: да 15 гадоў турмы