Эўра і даляр абнавілі свае максымумы ў адносінах да беларускага рубля з красавіка 2022-га

Ілюстрацыйнае фота

Эўра каштуе ўжо 3 беларускія рублі.

Таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы завяршыліся ростам курсу эўра і даляра. Юань і расейскі рубель патаньнелі.

Курс эўра 17 лютага ўпершыню з канца красавіка мінулага года перавысіў узровень 3 рублі. Эўрапейская валюта падаражэла на 0,44%, ці на 1,33 капейкі, да 3,0029 рубля.

Даляр вырас на 0,5%, ці на 1,4 капейкі, да 2,8122 рубля. Апошні раз такі высокі курс даляра таксама адзначаўся ў красавіку 2022 году.

Расейскі рубель патаньнеў на 0,08%, ці на 0,32 капейкі. 100 расейскіх рублёў ацанілі ў 3,7617 беларускага рубля.

Юань патаньнеў на 0,38%, ці на 1,54 капейкі. За 10 юаняў давалі 4,0828 беларускага рубля.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Заробак — $383, мільённыя пазыкі і мінусавая рэнтабэльнасьць. Як жывуць рэгіёны з самымі нізкімі заробкамі