Мінабароны вывела вайсковую тэхніку да Палаца Рэспублікі ў Менску. ФОТА

Вайсковая тэхніка на Кастрычніцкую плошчу Менску. 17 лютага 2023

Мінабароны Беларусі вывела вайсковую тэхніку на Кастрычніцкую плошчу да Палаца Рэспублікі ў Менску.

У прэс-службе ведамства паведамілі, што вайсковую тэхніку вывелі для гасьцей імпрэзаў, прымеркаваных да Дня абаронцаў Айчыны і 105-годзьдзя Ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь.

Анансуецца выступ вайсковага аркестра, выстава сабак службовых парод ад кіналягічнага цэнтру.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Буда-Кашалёўскім раёне КДБ праводзіць «антытэрарыстычныя вучэньні»