У Нямеччыне 17 лютага пачаўся страйк супрацоўнікаў аэрапортаў, які прывёў да маштабнага паралічу авіязносін у краіне, піша DW.
Cтрайк пачаўся ўначы ў аэрапорце Гановера — адзіным зь сямі аэрапортаў, якія ўдзельнічаюць у канфлікце, якому дазволена працаваць ноччу. Паводле прафсаюзу Ver.di, гановэрскі аэрапорт фактычна спыніў працу. Арганізатары забастоўкі хочуць спыніць выкананьне ўсіх рэйсаў у аэрапортах Франкфурта-на-Майне, Мюнхэну, Штутгарту, Брэмэну, Гамбургу і Дортмунду.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што адбываецца на беларускіх межах. Мапа дзейных і закрытых пунктаў пропускуПаводле ацэнак асацыяцыі аэрапортаў ADV, праз адмену 2340 рэйсаў пацярпяць амаль 300 тысяч пасажыраў. У прафсаюзе назвалі тое, што адбываецца, беспрэцэдэнтным абвастрэньнем працоўнага канфлікту. Толькі авіякампанія Lufthansa была вымушаная адмяніць каля 1300 рэйсаў.
Працоўныя дзяржаўнага сэктару Нямеччыны зараз бастуюць ня толькі ў аэрапортах, спрабуючы палепшыць умовы працы. На 17 лютага заплянаваныя масавыя акцыі супрацоўнікаў у падтрымку сваіх патрабаваньняў.
Ver.di патрабуе павелічэньня заробку на 10,5 працэнта і аднаразовай выплаты ў памеры 500 эўра для сваіх 2,5 мільёна членаў. Тэрмін працоўнай дамовы павінен складаць 12 месяцаў. Працадаўцы адмаўляюцца ад гэтых патрабаваньняў. Наступны раўнд перамоваў заплянаваны на 22-23 лютага ў Патсдаме.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Латвія будзе перадаваць Украіне аўтамабілі, канфіскаваныя ў нецьвярозых кіроўцаў