Памежнікі Малдовы пасьля чарговага абстрэлу Ўкраіны знайшлі абломкі расейскай ракеты

Вядома, што рэшткі ракет упалі на тэрыторыю Малдовы ў студзені, а таксама ў сьнежні і кастрычніку 2022 года. Ілюстрацыйнае фота.

Парэшткі ракеты выяўленыя на тэрыторыі Малдовы чацьвёрты раз пасьля чарговага расейскага ракетнага ўдару па Ўкраіне, паведамляе МУС краіны.

«Патруль памежнай паліцыі ў раёне сэктара памежнай паліцыі Ларга (Брычэнскі раён — паўночны захад Малдовы) выявіў рэшткі ракеты», — гаворыцца ў паведамленьні.

Гэта ўжо чацьвёрты раз, калі аскепкі ракеты ад бамбаваньня Ўкраіны падаюць на тэрыторыю Малдовы.

У ноч на 16 лютага расейскія войскі нанесьлі новы масіраваны ракетны ўдар па аб’ектах крытычнай інфраструктуры. Паводле зьвестак Узброеных сілаў Украіны, Расея выпусьціла па Ўкраіне 32 крылатыя ракеты марскога і паветранага базаваньня, палову з іх удалося зьбіць.


У дні масіраваных ракетных удараў Расеі паведамлялася, што на тэрыторыю Малдовы ўпалі рэшткі ракет. У прыватнасьці, вядома, што гэта адбывалася ў студзені, а таксама ў сьнежні і кастрычніку 2022 года.

Пасьля гэтых інцыдэнтаў Малдова папрасіла ў заходніх партнэраў сыстэмы СПА.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Малдова на 1 гадзіну закрывала сваю паветраную прастору зь меркаваньняў бясьпекі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Кіеве заявілі, што дзьве расейскія ракеты перасеклі паветраную прастору Малдовы і Румыніі. У Кішынёве пацьвердзілі, у Бухарэсьце — не

«Гісторыя на Свабодзе». Дзе глядзець і слухаць

Вакол Беларусі ідзе вайна гісторыяў. Апанэнты страляюць ня толькі ракетамі і снарадамі, але і гістарычнымі аргумэнтамі. Мінулае Беларусі, Эўропы і сьвету вачыма беларусаў — у праекце «Гісторыя на Свабодзе».

Новыя выпускі выходзяць раз на тыдзень, па серадах.

Як глядзець на YouTube

Падпішыцеся на наш адмысловы YouTube-канал «Гісторыя на Свабодзе», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.

Як слухаць падкаст

Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.

Чароўная спасылка – клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.