Жывую трансьляцыю «Рэспубліканскай дыктоўкі» па беларускай мове можна будзе пачуць на радыё «Культура» 21 лютага, пра гэта паведамілі ў Белтэлерадыёкампаніі, у якую ўваходзіць і названая радыёстанцыя.
«Летась жывая трансьляцыя ўжо ладзілася на нашай хвалі. Акцыя выклікала вялікую цікавасьць сярод слухачоў. Спадзяюся, сёлета рэспубліканская дыктоўка зьбярэ яшчэ большую колькасьць удзельнікаў», — сказаў дырэктар каналу «Культура» Ўладзімер Трапянок.
Трансьляцыя дыктоўкі пачнецца а 13:00. Паслухаць яе можна таксама онлайн на сайтах www.radiokultura.by і www.tvr.by.
Арганізатар — Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтру дасьледаваньняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Вільні на паэтычным фэстывалі «Вершы на асфальце» абвясьцілі імя сёлетняга ляўрэата прэміі СтральцоваТаксама Беларускую дыктоўку 21 лютага правядзе катэдра беларусістыкі Варшаўскага ўнівэрсытэту разам зь Беларускім моладзевым хабам і Беларускім домам у Варшаве.
Конкурс сёлета пройдзе ў гібрыдным фармаце, можна будзе ўдзельнічаць як дыстанцыйна, так і непасрэдна напісаць дыктоўку ў Варшаве. Шанцы на атрыманьне дыплёмаў і ўзнагарод маюць выключна стацыянарныя ўдзельнікі. Пасьля абвяшчэньня вынікаў арыгінальны тэкст дыктоўкі арганізатары апублікуюць на старонцы катэдры беларусістыкі ў Facebook.
Удзел у дыктоўцы (у фармаце онлайн) пацьвердзілі беларускія дыяспары з Чэхіі, Вялікай Брытаніі, ЗША і Канады. Яна пачнецца а 19:30 беларускага часу (17:30 польскага).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Варшаве і Менску 21 лютага правядуць беларускую дыктоўку. Пачалася рэгістрацыя ўдзельнікаў