А як адаб’ецца на беларусах закрыцьцё чарговага пункту пропуску ў Эўразьвяз? І ці існуе пагроза, што і Літва таксама пачне зачыняць мяжу зь Беларусьсю?
На гэтыя пытаньні ў эфіры Свабоды Premium адказвае літоўскі палітоляг, выкладчык Інстытуту міжнародных адносін і палітычных навук Віленскага ўнівэрсытэту Віціс Юрконіс.
«Гэта ніяк не паўплывае на пешаходныя пераходы. Усё, што мы чуем, датычыць барацьбы са злачыннасьцю, з кантрабандай. Пра закрыцьцё пераходу ў Стасіласе гаварылася ўжо год ці амаль два. Літва губляе штогод па некалькі дзясяткаў мільёнаў эўра ў выніку кантрабанды цыгарэтаў. Літоўскі эўрадэпутат Пятрас Аўштравічус казаў раней пра неабходнасьць зачыніць мяжу цалкам. Але я думаю, што вельмі важна разьдзяляць, хто ёсьць хто ў Беларусі. Патрэбны вельмі канкрэтны падыход, каб разьдзяляць, дзе рэжым, а дзе дэмакраты. Але ня думаю, што мяжу зачыняць цалкам».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Літва пацьвердзіла закрыцьцё чыгуначнага пункта пропуску Стасілас — Беняконі на мяжы зь Беларусьсю ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску пракамэнтавалі закрыцьцё аднаго з двух чыгуначных пераходаў на мяжы зь Літвой