Агулам на сёньня праваабаронцы «Вясны» прызналі палітвязьнямі 1433 чалавекі. Аднак дакладная колькасьць людзей, якія знаходзяцца за кратамі з палітычных матываў, невядомая.
Палітзьняволены Дзьмітры Кулакоўскі раней узначальваў крымінальны вышук у Заводзкім РУУС Менска. Працаваў у міліцыі з 2006 году. Пасьля выбараў заявіў, што ня згодны з дзеяньнямі ўлады, і звольніўся.
Дзьмітрыя затрымалі і абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады. На Акрэсьціна Кулакоўскі глытаў лыжку, каб да яго выклікалі лекара.
Пазьней яго асудзілі на 2 гады «хіміі».
15 лютага Дзьмітры Кулакоўскі цалкам адбыў свой тэрмін і выйшаў на волю, паведамляюць праваабаронцы «Вясны».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Арышт праз год пасьля падзей, закрытыя суды, рэкордныя тэрміны. Як рэжым помсьціць сілавікам, якія адмовіліся ўдзельнічаць у гвалце