Дата дня
15 лютага 1989 году быў завершаны вывад савецкіх войскаў з Аўганістану. У Беларусі дата 15 лютага лічыцца Днём памяці воінаў, якія загінулі падчас баявых дзеяньняў 1979–1989 гг.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Аўганец пра ратавальны Менск, цынічную Маскву і выбуховы КабулДзень у гісторыі
1386 — Вялікі князь літоўскі Ягайла з братамі Карыгайлам, Сьвідрыгайлам, Вігандам і сваімі баярамі прыняў каталіцтва і атрымаў імя Ўладзіслаў.
1563 — падчас Лівонскай вайны войска Івана Грознага захапіла Полацак. Да свайго тытулу цар загадаў дадаць і «Вялікі князь Полацкі».
2011 — на ўсходзе Лібіі пачаліся дэманстрацыі супраць аўтарытарнага рэжыму Муамара аль-Кадафі.
У гэты дзень нарадзіліся
1564 — Галілео Галілей, італьянскі фізык, матэматык, астраном і філёзаф.
1904 — Ларыса Александроўская, беларуская опэрная сьпявачка.
1934 — Уладзімер Кармілкін, журналіст, фатограф, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху.
1945 — Яўген Сахута, мастацтвазнаўца, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі і прэміі Міністэрства культуры Беларусі.
1959 — Пятро Васючэнка, пісьменьнік і навуковец.
У памяці
1857 — памёр Міхал Глінка, расейскі кампазытар.
1863 — у баі на Берасьцейшчыне загінуў Станіслаў Сангін, паўстанец, паплечнік Кастуся Каліноўскага.
Your browser doesn’t support HTML5
1958 — памёр Язэп Рэшаць, беларускі рэлігійны і культурны дзеяч, тэоляг, публіцыст.