Былы прэзыдэнт Кіргізстану выйшаў з калёніі, яму дазволілі выезд за мяжу на лячэньне

Былы прэзыдэнт Кыргызстана Алмазбек Атамбаеў

Алмазбек Атамбаеў знаходзіўся пад вартай у справе аб незаконным вызваленьні крымінальнага аўтарытэту. Яго пакаралі 11 гадамі і 2 месяцамі пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці.

Першамайскі раённы суд Бішкека дазволіў былому прэзыдэнту Кыргызстану Алмазбэку Атамбаеву выезд за межы краіны на лячэньне, перадае кіргіская служба Радыё Свабода.

Атамбаева вызвалілі з папраўчай калёніі. Гэтую інфармацыю пацьвердзіў старшыня партыі «Сацыял-дэмакраты» Тэмірлан Султанбекаў. Ён удакладніў, што «экс-прэзыдэнту Алмазбеку Атамбаеву неабходна правесьці дзьве жыцьцёва важныя апэрацыі, а пасьля яму будзе неабходна прайсьці курс лячэньня і рэабілітацыі».

14 лютага судовая калегія Вярхоўнага сууа Кіргізстану на закрытым пасяджэньні прыняла рашэньне накіраваць на перагляд справу ў дачыненьні да Атамбаева. У пастанове паведамляецца, што хадайніцтва адвакатаў экс-прэзыдэнта краіны аб аднаўленьні вядзеньня крымінальнай справы па новых абставінах, якія адкрыліся, было задаволена.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суд апраўдаў былога прэзыдэнта Кіргізстану Атамбаева і іншых фігурантаў справы аб масавых беспарадках у кастрычніку 2020 году

У канцы чэрвеня мінулага года суд у Бішкеку апраўдаў былога прэзыдэнта Кіргізстану Алмазбека Атамбаева і іншых фігурантаў справы аб масавых беспарадках у кастрычніку 2020 года ў сувязі з «адсутнасьцю ў іх дзеяньнях складу злачынства». Атамбаеў назваў судовы працэс «цыркам» і адмовіўся ўдзельнічаць у працэсе, заявіўшы, што «скажа апошняе слова, калі выйдзе на волю».

Суд апраўдаў былога прэзыдэнта Кіргізстана Алмазбека Атамбаева і іншых фігурантаў справы аб масавых беспарадках у кастрычніку 2020 году.
5 кастрычніка 2020 года ў Кіргізстане пасля абʼяўленьня вынікаў выбараў у ніжнюю палату парлямэнту пачаліся масавыя мітынгі, якія перарасьлі ў беспарадкі. Пасьля перамоваў з кіраўніцтвам Дзяржкамітэту нацыянальнай бясьпекі Атамбаева, які знаходзіўся ў СІЗА ДКНБ са жніўня 2019 года, вызвалілі. 10 кастрычніка яго зноў затрымалі.

Былы прэзыдэнт Кыргызстана знаходзіцца пад вартай у справе аб незаконным вызваленьні крымінальнага аўтарытэту Азіза Батукаева. 23 чэрвеня 2020 году яго пакаралі 11 гадамі і 2 месяцамі пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці. Атамбаева таксама пазбавілі дзяржаўных званьняў, узнагарод і ордэнаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пачаўся новы працэс над палітвязьнем Ціханоўскім, ужо асуджаным на 18 гадоў зьняволеньня