Генэральны сакратар NATO Столтэнбэрг: Рэжым у Менску не прадстаўляе народ Беларусі

Енс Столтэнбэрг

Пра гэта Енс Столтэнбэрг заявіў у інтэрвію журналісту тэлеканалу «Белсат» Сяргею Пелясу.

Генэральны сакратар NATO сказаў:

«Мы разумеем, што Беларусь недэмакратычная. Мы разумеем, што рэжым у Менску не прадстаўляе народ Беларусі. Таму што мы таксама бачылі, што выбары былі зманіпуляваныя і выбар ня быў ушанаваны. Мы ведаем, што народ Беларусі мае вельмі адрозную думку пра вайну, чым рэжым. Вядома ж, рэжым саўдзельнічае ў незаконнай расейскай вайне. Таму што, калі нават Беларусь не адправіла свае ўласныя сілы, яны дазволілі прэзыдэнту Пуціну выкарыстаць Беларусь як плятформу для запуску атакаў супраць Украіны.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Генэральны сакратар NATO: Украіне трэба «значнае павелічэньне» ўзбраеньняў


Мы памятаем пачатак вайны, у дзень, калі ўварваньне пачалося, расейскія сілы прыйшлі з поўначы, зь Беларусі, спрабуючы захапіць Кіеў і тэрыторыю на поўначы. Беларускую тэрыторыю працягваюць выкарыстоўваць для ракетных і паветраных атак. Сумесныя вучэньні беларускіх і расейскіх сілаў, вядома ж, гэта выклік для ўкраінцаў. Беларускі рэжым не павінен быць саўдзельнікам, не павінен падтрымліваць незаконную расейскую вайну. Гэта парушэньне міжнароднага права. І гэта тое, што Беларусь, вядома, мусіць асуджаць».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мінабароны Беларусі: «На вучэньнях з Расеяй мы адпрацоўваем вайну з NATO»