Youtube-канал блогера Андрэя Павука ўзламалі. Але ён здолеў аднавіць рахунак

 Блогер Андрэй Павук

Youtube-канал «Рудабельская паказуха» мае амаль 50 тысяч падпісантаў.

На ім блогер Андрэй Павук выкладаў, сярод іншага, запісы сваіх званкоў беларускім чыноўнікам. Аднак на канале зьявіўся зьмест пра крыптавалюты.

Блогер вёў перамовы з Youtube, і ўвечары 12 лютага канал быў адноўлены, на ім зьявіўся стары зьмест.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Моўны навігатар у сеціве: глядзім YouTube