Пад абмежаваньні трапілі памочнік прэзыдэнта Расеі і чалец наглядальнай рады кампаніі «Росатом» Юрый Ушакоў, памочнік прэзыдэнта Ларыса Брычава, экс-кіраўнік апарату ваенна-прамысловай камісіі Ігар Бараўкоў і прызначаны Расеяй дырэктар Запароскай АЭС Юрый Чарнічук. Ён адзіны ўкраінец у санкцыйным сьпісе.
У пачатку лютага Зяленскі ўвёў санкцыі супраць 200 кампаній з Расеі — у тым ліку ў дачыненьні да «Росатом», яго даччыных кампаній і іншых фірмаў атамнай галіны. У сьпіс увайшло і прадпрыемства «Запароская АЭС».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіеў: Расея завезла на Запароскую АЭС пэрсанал са сваёй Калінінскай атамнай станцыіЗапароская АЭС акупаваная расейскімі войскамі з пачатку сакавіка. Яна пэрыядычна падвяргаецца абстрэлам, у якіх Масква і Кіеў абвінавачваюць адно аднаго. Украінскі бок сьцьвярджае, што супрацоўнікаў станцыі змушалі заключаць кантракты з кампаніяй «Росатом».
Эўразьвяз разглядае ўвядзеньне дзясятага па ліку пакету санкцый супраць Масквы праз агрэсію ў адносінах да Ўкраіны. Новыя абмежаваньні могуць закрануць ядзерны сэктар.