Тэлеграм-канал «Супольнасьць чыгуначнікаў Беларусі» паведаміў пра трэцяе зь лістападу гучнае звальненьне ў кіраўніцтве Беларускай Чыгункі.
Паводле ТГ-каналу, звольнены Аляксандр Неўмяржыцкі — кіраўнік служба грузавой працы і зьнешнеэканамічнай дзейнасьці (тэлеграфны і службовы індэкс службы — М).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Беларуськалій», «Беларуская чыгунка», «Белгазпрамбанк» трапілі пад новыя санкцыі ЎкраіныВядома, што на паседжаньні тэхніка-эканамічнай рады БЧ, якое адбылося 27 студзеня 2023 году і было прысьвечана падвядзеньню вынікаў працы чыгункі ў 2022 годзе, намеснік прэм’ер-міністра краіны А. Сівак жорстка крытыкаваў слабую актыўнасьць БЧ у галіне працы з кліентамі і пошуку дадатковых аб’ёмаў перавозак. А гэта якраз адказнасьць службы М.
Ва ўмовах эканамічных санкцый, уведзеных супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі за парушэньні правоў чалавека і саўдзел у вайне Расеі супраць Украіны, перад чыноўнікамі часта ставяць задачы па пошуку новых кліентаў і новых рынкаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мільённыя даўгі, канфіскаваныя Ўкраінай вагоны. Як праз вайну «Беларуская чыгунка» стала стратным прадпрыемствамТакім чынам, за апошнія тры месяцы ў службе М звольнілі трох асноўных кіраўнікоў. У лістападзе 2022 году быў звольнены першы намесьнік начальніка службы Аляксандр Яўсюк, а ў сьнежні — намесьнік начальніка службы Дзьмітрый Падсасонны.
Пазьней сёньня ТГ-канала паведаміў пра яшчэ адно звальненьне ва ўпраўленьні Беларускай чыгункі. Праз датэрміновае скасаваньне кантракту вызвалены ад займанай пасады намесьнік начальніка службы лякаматыўнай гаспадаркі — начальнік аддзелу рамонту лякаматываў і МВПС Уладзіслаў Дзьмітрачэнка.