Палёт беларускай касманаўткі перанесены на паўгода, паведаміў гендырэктар дзяржкарпарацыі касьмічнай дзейнасьці «Роскосмос» Юры Барысаў у інтэрвію «РИА Новости».
Паводле яго, гэта зьвязана з падаўжэньнем палёту экіпажа карабля «Саюз МС-22» зь няспраўнай сыстэмай ахаладжэньня.
Першапачаткова палёт беларускай касманаўткі заплянавалі на сакавік 2023-га. Пасьля заявілі, што праз узьніклую няштатную сытуацыю яго могуць перанесьці на восень.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Значныя» перамовы, «справядлівая» цана на газ, шэсьць беларусаў рыхтуюцца ў космас. Як у РФ апісалі вынікі сустрэчы Лукашэнкі і ПуцінаШэсьць прэтэндэнтак на палёт у космас ад Беларусі прайшлі мэдкамісію — спачатку на радзіме, а затым у Расеі. Усіх іх прызналі прыдатнымі да палёту на Міжнародную касьмічную станцыю.
Адбор праходзяць дзьве бортправадніцы нацыянальнай авіякампаніі «Белавія» Марына Васілеўская і Вікторыя Фідрус, судовы экспэрт Дар’я Міхнюк, акушэр-гінеколяг Вольга Герасімава, дзіцячы хірург Анастасія Лянкова і малодшы навуковы супрацоўнік Інстытуту фізыка-арганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Вольга Махнюк.
Па дадзеных «Роскосмоса», у 2001–2021 гадах расейскія караблі даставілі на МКС 15 непрафэсійных касманаўтаў, якія прайшлі падрыхтоўку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўрапейскае касьмічнае агенцтва спыніла супрацоўніцтва з расейскай кампаніяй «Роскосмос» у місіі ExoMars