Фургала абвінавацілі ў арганізацыі заказных забойстваў прадпрымальнікаў. Сам падсудны віны не прызнаў і назваў сваю справу палітычнай.
10 лютага былому губэрнатару Хабараўскага краю Сяргею Фургалу прысудзілі 22 гады калёніі, паведамляе «Настоящее время».
8 лютага пракурор запрасіў для яго 23 гады калёніі строгага рэжыму.
Раней, 2 лютага, шэсьць прысяжных Люберацкага суду Падмаскоўя прызналі Сяргея Фургала і траіх фігурантаў справы вінаватымі ў арганізацыі заказных забойстваў прадпрымальніка Яўгена Зоры і былога супрацоўніка МУС Алега Булатава, а таксама замаху на забойства прадпрымальніка Аляксандра Смольскага ў сярэдзіне 2000-га.
- Сяргея Фургала затрымалі ў ліпені 2020 года па абвінавачаньні ў арганізацыі забойстваў прадпрымальнікаў.
- Ён віны не прызнаў, заяўляючы, што супраць яго няма ніякіх доказаў, а крымінальная справа фактычна грунтуецца на паказаньнях аднаго чалавека.
- У кастрычніку 2021-га супраць Фургала распачалі дзьве новыя крымінальныя справы: аб махлярстве і стварэньні злачыннай супольнасьці.
- У Хабараўску ў 2020 і 2021 гадах праходзілі масавыя акцыі ў падтрымку Фургала. Удзельнікі мітынгаў, якіх падтрымалі ў іншых гарадах Расеі, патрабавалі разгляду справы ў Хабараўску, а таксама заклікалі да адстаўкі дзейнай рэгіянальнай і фэдэральнай улады. Пазьней многія актывісты зазналі перасьлед: штрафы і арышты.