Крымінальная справа супраць адміністратара тг-каналу «Па-беларуску»
Па інфармацыі праваабаронцаў, супраць затрыманага на пачатку лютага праграміста Андрэя Філіпчыка распачалі крымінальную справу і перавялі яго ў СІЗА-1 на Валадарскага.
Пасьля затрыманьня сілавікі паведамлялі, што 32-гадовы хлопец удзельнічаў у «несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах», а таксама адміністраваў тг-канал «Па-беларуску», які публікаваў жарты і мэмы на беларускай мове.
ГУБАЗіК тады пісаў, што на канале прасоўваліся «лацінка і нянавісьць да расейскамоўнай сацыякультурнай прасторы».
Філіпчык працуе ў ААТ «Люксофт» праграмістам. Сілавікі прымусілі яго назваць свой заробак, як рабілі дагэтуль з шэрагам супрацоўнікаў ІТ-сфэры, якіх затрымалі.
У затрыманага дома знайшлі нацыянальны сьцяг, герб «Пагоня» і іншыя рэчы з нацыянальнай сымболікай. Сілавікі асобна адзначылі, што аўтар беларускага каналу — уладальнік «карты паляка», яе паказалі ў відэа.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Беларушчынай зацікавіўся, калі пачаў рыхтавацца да гутаркі на „карту паляка“». Размова з блогерам Ягорам Тубялевічам ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэтая праца не прыносіць мне нічога, акрамя асалоды». Як мэнэджар з ІТ-сфэры ўзяўся рабіць беларускамоўныя праекты