Многіх адвакатаў з 2020 году пазбавілі ліцэнзіі, некаторых пакаралі ў судовым парадку.
Праваабаронцам «Вясны» стала вядома пра затрыманьне 7 лютага адваката Максіма Агеева.
Прычыны затрымання і дзе ўтрымліваюць адваката, пакуль невядома.
Максім быў абаронцам шмат каго з палітвязьняў.
Менскі гарадзкі суд 2 лютага вынес прысуд у справе адваката і юрыста Віталя Брагінца. Асудзілі яго на 8 гадоў калёніі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Былому адвакату Бяляцкага Віталю Брагінцу прысудзілі 8 гадоў калёнііРаней былому адвакату Андрэю Мачалаву, які бараніў палітвязьняў, прысудзілі 2 гады «хіміі». Мачалава абвінавацілі ў тым, што ён нібыта падрабіў ордэр на ўдзел у крымінальным працэсе, хоць ведаў, што ўжо выключаны зь Менскай гарадзкой калегіі адвакатаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Былому адвакату Андрэю Мачалаву, які бараніў палітвязьняў, далі 2 гады «хіміі»Многіх адвакатаў з пачатку масавых рэпрэсіяў 2020 году ўлады пазбавілі ліцэнзіі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Схапілі адваката, які абараняў адваката затрыманага адваката». За што караюць беларускіх юрыстаў і як ім працаваць