У сераду МЗС Польшчы выклікаў паверанага ў справах Беларусі пасьля таго, як журналіст польскага паходжаньня ў Беларусі быў прыгавораны да васьмі гадоў пазбаўленьня волі па справе, якая, як падкрэсьлівае Варшава, зьяўляецца палітычна матываванай.
Пра гэта паведаміў прадстаўнік зьнешнепалітычнага ведамства Польшчы.
«Палітычна матываваны паказальны працэс і сёньняшні прысуд зьяўляюцца наглядным сьведчаннем антыпольскіх дзеяньняў уладаў Беларусі, — гаворыцца ў заяве МЗС Польшчы. — Мы асуджаем несправядлівы прысуд, вынесены судом аўтарытарнай дзяржавы».
Анджэй Пачобут быў асуджаны па абвінавачаньні ў распальваньні нянавісьці да рэлігійных і нацыянальных груп і рэабілітацыі нацызму" пасьля арышту ў сакавіку 2021 году, паведаміла польскае дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва PAP.
У Беларусі жывуць сотні тысяч людзей польскага паходжаньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Журналісту Пачобуту прысудзілі 8 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму