Паводле вынікі апытаньня аб узроўні валоданьня кіяўлян украінскай мовай, праведзеным у дадатку «Кіеў Лічбавы», высьветлілася, што 33,3% жыхароў сталіцы перайшлі на ўкраінскую мову зносін падчас вайны.
Сярод апытаных 86,3% лічаць украінскую мову роднай. У той жа час дома па-ўкраінску размаўляюць 47% рэспандэнтаў, з сябрамі — 44,4%, на працы — 60,2%, а падчас вучобы — 81,4%.
«Для 46,5% рэспандэнтаў звычка стала галоўнай перашкодай, якая больш за ўсё перашкаджае пачаць размаўляць на ўкраінскай. А пераважная большасьць апытаных пацьвердзілі, што ўкраінамоўнае асяродзьдзе (79,2%) больш за ўсё дапамагае пачаць мець зносіны на ўкраінскай», — гаворыцца ў паведамленьні.
На аснове гэтых дасьледаваньняў будзе распрацоўвацца інструмэнтарый для ўсіх жадаючых, каб палепшыць веданьне мовы і сфарміраваць украінамоўнае асяродзьдзе.
У апытаньні прынялі ўдзел 67212 гараджан ва ўзросьце ад 14 да 65 гадоў і старэй, сярод якіх 53% жанчын і 47% мужчын.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пошук «эліксіру неўміручасьці». Чаму Лукашэнка дазволіў «Белай Русі» стаць партыяй