Скончыўся этап рэфармаваньня складу Каардынацыйнай рады. Стаў вядомы сьпіс новых яе чальцоў.
Агулам Каардынацыйная рада цяпер складаецца з 22 старых чальцоў, 73 новых дэлегатак і дэлегатаў ад грамадзкіх арганізацый і 15 самавылучэнцаў.
8 лютага Каардынацыйная рада прадставіла тых, хто далучыўся да яе ад грамадзкіх арганізацый. Сярод іх грамадзкая дзяячка Сьвятлана Мацкевіч, бізнэсовец Аляксандар Кныровіч, лідэрка ініцыятывы «Честные люди» Алена Жываглод, прадстаўнікі і прадстаўніцы Офісу па адукацыі для «Новай Беларусі», Free Belarus Center, ZUBR, BEROC, Задзіночаньня беларускіх студэнтаў і іншых арганізацый.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта Z-сыфіліс». Кныровіч пра звар’яцелага старога і свой досьвед пераходу на беларускую мовуСьпіс дэлегатаў і дэлегатак, якія ня дзейнічаюць ананімна, ужо можна пабачыць на сайце Каардынацыйнай рады.
9 лютага Каардынацыйная рада апублікуе сьпіс 15 самавылучэнцаў.
Унутры Каардынацыйнай рады працягнецца праца па стварэньні рэглямэнту і рэфармаваньні непасрэдных функцый арганізацыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мы заручыліся падтрымкай дзяржаўных структур». Што за таямнічую сустрэчу ўкраінцы ладзілі для беларускай апазыцыі ў Румыніі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пакуль Беларусь не ваюе, нельга раўняць яе санкцыямі з Расеяй, — сябра прэзыдыюму КР Вольга Кавалькова