У Беларусі створаць партыю ўлады. Пралукашэнкаўскае аб’яднаньне «Белая Русь» правяло арганізацыйны сход у якасьці будучай палітычнай партыі. Каму і навошта патрэбная гэтая партыя?
Пра гэта, а таксама пра анансаванае Зянонам Пазьняком стварэньне Рады Бясьпекі, у якую ўвойдзе Полк Каліноўскага, у эфіры Свабоды Premium разважае Анатоль Котаў.
Аб пераўтварэньні «Белай Русі» ў палітычную партыю гаварылі і раней, але супраць выступаў Лукашэнка. Цяпер вырашылі, што такая партыя будзе, але застанецца і грамадзкае аб’яднаньне.
З 2022 году «Белую Русь» узначальвае Алег Раманаў, які лічыць, што палітычныя партыі «павінны стаяць на канструктыўнай, стваральнай, прадзяржаўнай і пранароднай пазыцыі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праўладнае аб’яднаньне «Белая Русь» правяло арганізацыйны сход у якасьці будучай палітычнай партыі