КДБ, Мінабароны, МУС правядуць антытэрарыстычныя вучэньні ў Клічаўскім раёне Магілёўшчыны

Будынак КДБ Беларусі. Архіўнае фота

Падобныя вучэньні ў Беларусі праводзяць трэці раз за гэты год. Выкарыстаюць і вайсковую тэхніку.

КДБ Беларусі правядзе ў Клічаўскім раёне вучэньні па гатоўнасьці дзяржорганаў да ўзаемадзеяньня і рэагаваньня на акты тэрарызму, паведаміла прэс-служба ведамства.

Вучэньні адбудуцца з 7 па 8 лютага. У іх, акрамя КДБ, возьмуць удзел падразьдзяленьні Мінабароны, МУС, Дзяржаўнага памежнага камітэту, МНС.

Сцэнар вучэньняў прадугледжвае ўдзел вайсковай тэхнікі, КДБ папярэджвае аб магчымых абмежаваньнях руху транспарту. Падобныя вучэньні праводзяць трэці раз за гэты год.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская заклікала беларусаў быць падрыхтаванымі да «надзвычайнага здарэньня». У яе офісе патлумачылі, з чым зьвязаны зварот

Раней Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Беларусі паведаміў, што з 5 студзеня пачалася праверка гатоўнасьці дзяржаўных органаў рэагаваць на акты тэрарызму. Вучэньні тады праходзілі ў Менскай і Віцебскай абласьцях, паведаміла БелТА.

Два месяцы назад у Беларусі праходзіла праверка гатоўнасьці дзяржаўных органаў рэагаваць на тэракты. Яна праводзілася пад кіраўніцтвам Савету бясьпекі 7–8 сьнежня.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пляваць на дэмакратыю ў Беларусі. Абы яе салдаты не пайшлі ва Ўкраіну». Чаго чакаць ад дыктатара, які загаварыў пра Пакт аб ненападзе