Пра магчымыя кадравыя зьмены напісаў кіраўнік самай буйной парлямэнцкай фракцыі «Слуга народу» Давід Арахамія.
Паводле яго, цяпер Аляксею Рэзьнікаву прапануюць стаць міністрам у пытаньнях стратэгічных галін прамысловасьці. Міністрам абароны ён прапануе прызначыць кіраўніка Галоўнага выведнага ўпраўленьня, генэрал-маёра Кірылу Буданава.
Кіраўніком МУС ён прапанаваў Ігара Кліменку, які цяпер ачольвае Нацыянальную паліцыю.
СБУ мае ўзначаліць Васіль Малюк, які да таго выконваў абавязкі кіраўніка гэтай спэцслужбы.
«Сілавыя ведамствы на гэтым этапе маюць узначаліць не палітыкі, а кадравыя сілавікі», — падкрэсьліў Арахамія.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністар абароны Ўкраіны: Расейскія вайскоўцы вэрбавалі ўкраінскіх дзяцей для збору дадзеных праз мабільную гульнюРаней у Міністэрстве абароны ўзьнік скандал. Высьветлілася, што Мінабароны закупляе прадукты харчаваньня для вайскоўцаў па цэнах, значна вышэйшых за гандлёвыя сеткі Кіева. За гэта звольнілі дырэктара дэпартамэнту закупак міністэрства Багдана Хмяльніцкага, а таксама профільнага намесьніка міністра.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Адказных за парушэньні пры закупцы харчоў для ўкраінскага войска адправілі ў адстаўку