Як паведамляецца, шар быў зьбіты над атлянтычным узьбярэжжам штата Паўднёвая Караліна. Цяпер ідзе апэрацыя па зборы абломкаў.
Перш чым даляцець да Паўднёвай Караліны, паветраны шар некалькі дзён знаходзіўся над штатам Мантана, дзе, у прыватнасьці, знаходзіцца шэраг важных стратэгічных аб’ектаў. СМІ пачалі актыўна паведамляць аб шары ў пятніцу. Адміністрацыя Джо Байдэна назвала дзеяньні Кітая, які накіраваў шар у паветраную прастору ЗША, непрымальнымі. Шэраг апанэнтаў Байдэна, уключаючы былога прэзыдэнта Дональда Трампа, заклікалі неадкладна зьбіць шар, аднак вайскоўцы, як паведамлялася, выступілі супраць таго, каб зьбіваць яго над сушай, баючыся, што абломкі могуць уяўляць пагрозу для бясьпекі людзей і наземных абʼектаў. Шар ляцеў на вышыні больш за 15 тысяч мэтраў і меў памер трох школьных аўтобусаў.
У суботу, калі стала ясна, што шар рухаецца ў бок акіяна, прэзыдэнт Байдэн паведаміў журналістаў, што адміністрацыя «паклапоціцца аб ім». Аэрастат быў зьбіты зьнішчальнікам F-22. Абломкі ўпалі ў ваду. Перад апэрацыяй былі зачыненыя для палётаў тры аэрапорты ў штатах Паўночная і Паўднёвая Караліна.
Улады ЗША лічаць, што шар быў запушчаны з Кітая ў выведвальных мэтах. Сьледзтвам інцыдэнту стала тое, што візыт дзяржсакратара ЗША Энтані Блінкена ў Пэкін, прызначаны на нядзелю, быў адкладзены. Улады Кітая, аднак, настойваюць на тым, што пра дату візыту афіцыйна не абвяшчалася, а значыць, і пра тое, што ён сарваўся, казаць нельга. Кітай настойвае на тым, што гаворка ішла аб навуковым апараце, які зьбіўся з курса. Пэнтагон заяўляе, што не верыць гэтаму тлумачэньню, паказваючы, між іншым, на тое, што над Лацінскай Амэрыкай быў заўважаны другі падобны шар.
Па словах вайскоўцаў, у апошнія гады над Злучанымі Штатамі некалькі разоў праляталі паветраныя шары-шпіёны, але гэты, відаць, затрымліваецца даўжэй, чым у папярэднія.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Амаль уся Адэса засталася без электрычнасьці