Падзеі 5 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дзень у гісторыі
1852 — у Санкт-Пецярбургу для шырокай публікі адкрылі Эрмітаж.
1917 — у выніку мэксыканскай рэвалюцыі прынялі Канстытуцыю Злучаных Штатаў Мэксыкі.
1940 — пачалася дэпартацыя некаторых катэгорый насельніцтва з Заходняй Беларусі ва ўнутраныя раёны СССР.
1958 — Гамаль Абдэль Насэр вылучыўся на пасаду прэзыдэнта Аб’яднанай Арабскай Рэспублікі (аб’яднаная дзяржава Сырыі і Эгіпту, праіснавала зь лютага 1958 па верасень 1961 году).
1979 — Аятала Рухала Мусаві Хамэйні абвясьціў Іран ісламскаю дзяржаваю.
2001 — на станцыі мэтро «Беларуская кальцавая» ў Маскве ўзарвалася выбуховае прыстасаваньне.
У гэты дзень нарадзіліся
1923 — Леанід Шчамялёў, беларускі жывапісец, народны мастак Беларусі. Памёр у 2021 годзе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Лепш галадаць, чым трапіць у палон каньюнктуры». Што расказваў незадоўга да сьмерці найстарэйшы мастак Беларусі Леанід Шчамялёў1930 — Расьціслаў Янкоўскі, беларускі актор.
1964 — Уладзімір Ляхоўскі, беларускі гісторык
У памяці
1637 — памёр Язэп Руцкі, беларускі пісьменьнік, уніяцкі царкоўны дзяяч.
1939 — у ГУЛАГу загінуў гісторык Павал Горын, прэзыдэнт Акадэміі навук у 1931–1936 гг.
1999 — памёр Васілій Лявонцьеў, амэрыканскі эканаміст расейскага паходжаньня, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па эканоміцы.
2001 — у амэрыканскім горадзе Гленкоў памёр Масей Сяднёў, беларускі празаік і паэт.