Дакумэнт са сьпісам вядоўцаў аднаго з каналаў выпадкова выклаў туды нехта з адміністратараў. Структура, якая адказвае за вядзеньне канала, — гэта Упраўленьне інфармацыі і грамадзкіх сувязяў (УІГС) Міністэрства ўнутраных спраў, піша «Наша Ніва».
Паводле выданьня, падразьдзяленьне, якое за гэта адказвае, мае рускамоўную назву ОРІКС і, хутчэй за ўсё, расшыфроўваецца як аддзел па рабоце ў інфармацыйна-камунікацыйнай сфэры ці аддзяленьне па рабоце ў інтэрнэце і камунікацыйнай сфэры.
Графік дзяжурстваў на канале склаў падпалкоўнік Сяргей Іванавіч Басько. Яму 45 гадоў і ён скончыў філфак БДУ ў 2000-м годзе, але пайшоў працаваць у міліцыю. Сяргей быў аўтарам сайта МУС, прадстаўніком УУС Менскай вобласьці, а пасьля пайшоў на павышэньне і загадвае цэлым аддзелам ва УІГС.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Падчас апошняй аблавы ў Фаніпалі затрымалі каля 20 чалавек, —праваабаронцыПадчас пратэстаў у горадзе Жодзіна Басько выдаваў сябе спачатку за пратэстоўца, а пасьля за апэратара незалежных СМІ і таемна здымаў удзельнікаў пратэстаў.
У канале, за які адказвае ОРІКС, апроч крымінальных навін выкладаюць відэа з затрыманымі за палітыку і выкарыстоўваюць адпаведную лексыку. Беларускі нацыянальны сьцяг там называюць «анучай», Марыю Калесьнікаву — «алькагалічкай». У многіх палітычных пастах можна знайсьці элемэнты распальваньня нацыянальнай ці сацыяльнай варожасьці або зьнявагі гонару, годнасьці і дзелавой рэпутацыі, дадае «Наша Ніва».