Цана расейскага газу для Беларусі ў 2023 годзе ўзгодненая на ўзроўні мінулага году з разьлікам у рублях, цытуе Інтэрфакс словы міністра энэргетыкі РФ Мікалая Шульгінава.
Цана на расейскі газ для Беларусі ў 2022 годзе будзе вызначана на ўзроўні 128,5 даляраў за тысячу кубамэтраў. Беларусь аплочвае пастаўкі газу з РФ у вызначаным парадку ў расейскіх рублях з 1 красавіка 2022 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Значныя» перамовы, «справядлівая» цана на газ, шэсьць беларусаў рыхтуюцца ў космас. Як у РФ апісалі вынікі сустрэчы Лукашэнкі і ПуцінаЦана тысячы кубамэтраў прыроднага газа сёньня ў Эўропе (на нідэрляндзкам газавым хабе) — 651 даляр, цана таго ж аб'ёму газу сёньня ў ЗША (Нью-Ёркская таварная біржа) — 86 даляраў.
У Смаленскай вобласьці РФ цана на газ з улікам паслугаў за транспарціроўку і сбытавыя паслугі складзе ў 2023 годзе ад 79 да 95 даляраў за тысячу кубамэтраў.