Суд у Расеі аштрафаваў на дзеве тысячы расейскіх рублёў (28 даляраў) жыхарку Сочы з прычыны статусу «Слава Ўкраіне» на карэйскай мове ў WhatsApp. Ёй паставілі ў віну частку 1 артыкула 20.3 КаАП («Прапаганда або публічнае дэманстраваньне атрыбутыкі або сымболікі экстрэмісцкіх арганізацый»), паведамляе прэсавая служба судоў Краснадарскага краю.
Паводле матэрыялаў справы, 38-гадовая Вікторыя 1 лютага 2022 году разьмясьціла надпіс «Слава Ўкраіне» на карэйскай мове.
Абвінавачаная, як паведамляецца, віну прызнала ў поўным абʼёме і прасіла прызначыць мінімальнае пакараньне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру Бяляцкага адміністрацыя менскага СІЗА пакарала вымовайУ студзені мінулага году ў Менску сьпявачку Мэрыем Герасіменку, затрыманую за песьню на ўкраінскай мове, асудзілі на тры гады «хатняй хіміі».
Мэрыем Герасіменка — беларуская сьпявачка, якую затрымалі пасьля канцэрту ў менскім бары «Банки-бутылки» на вуліцы Зыбіцкай на пачатку жніўня. На канцэрце Мэрыем Гера (творчы псэўданім) сьпявала песьню «Обійми» вядомага ўкраінскага гурту «Океан Ельзи».
Пасьля затрыманьня сьпявачку двойчы асудзілі на 15 дзён паводле адміністрацыйнага артыкула, а затым перазатрымалі ў межах крымінальнай справы паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, што груба парушылі грамадзкі парадак).
Судзіла палітзьняволеную Вікторыя Шабуня, якая раней неаднаразова выносіла палітычна матываваныя выракі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Воршы арыштавалі зоаабаронцу, якая ў двары тлумачыла людзям, як абыходзіцца з бадзяжнымі жывёламі