Пра гэта стала вядома падчас суду над вясноўцамі ў Менску.
Як паведамляе «Вясна» на прэцэсе скончылася вывучэньне пісьмовых матэрыялаў справы. Зь іх стала вядома, што яшчэ ў верасьні 2020 году ГУБАЗіК пачаў «апэратыўную распрацоўку» кіраўніка берасьцейскай філіі «Вясны» Ўладзімера Вялічкіна.
Тэлефон праваабаронца праслухоўвалі сілавікі, і на судзе агучылі зьмест ягоных размоваў. Таксама ГУБАЗіК устанавіў назіраньне за праваабаронцам, а пазьней і відэакамэру ў офісе філіі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўкраіне выпусьцілі канвэрт і марку, прысьвечаныя Алесю Бяляцкаму. ФОТА- У судзе Ленінскага раёну Менску працягваецца разгляд крымінальнай справы ў дачыненьні нобэлеўскага ляўрэата Алеся Бяляцкага і ягоных калег-праваабаронцаў Уладзімера Лабковіча і Валянціна Стэфановіча. Таксама завочна судзяць вясноўца Дзьмітрыя Салаўёва.
- Алесь Бяляцкі, Уладзь Лабковіч і Валянцін Стэфановіч знаходзяцца за кратамі з 14 ліпеня 2021 году. Гэта 553 дні.
- У крымінальнай справе 283 тамы. Гэта рэкордныя лічбы для палітычных спраў у Беларусі.
- На азнаямленьне з крымінальнай справай абвінавачаным далі месяц. Алесь Бяляцкі заявіў, што не пасьпеў азнаёміцца з 70 тамамі справы. Але суд палічыў, што месяца было дастаткова на гэта.
- У справе праходзяць каля 100 сьведак.
- У межах крымінальнай справы вясноўцаў было праведзена 120 ператрусаў.
- За адно паседжаньне ў судзе заслухалі 27 тамоў крымінальнай справы.
- Мытнікі заявілі, што нібыта з 2011 па 2021 год «у інтарэсах „Вясны“ ў Беларусь было ўвезена 2 мільёны даляраў. Крымінальная адказнасьць за ўвоз наяўных грошай у буйным памеры без дэкляраваньня была ўведзена ў Беларусі толькі ў 2016 годзе, таму ў крымінальнай справе фігуруе сума каля 250 тысяч даляраў за гэты пэрыяд. «Невядома, адкуль узяліся такія лічбы і як абвінавачаньне будзе пацьвярджаць іх», — пісала «Вясна».
- Праваабаронцам пагражае да 12 гадоў пазбаўленьня волі.