Расейскія войскі атакавалі Краматорск на Данбасе, разбурылі частку шматкватэрнага дома. ФОТА
1 лютага 2023 Расея нанесла ракетны ўдар па жылым доме ў Краматорску, ёсьць загінулыя і параненыя. Паводле спэцыялістаў, расейцы нанесьлі ўдар ракетай «Іскандэр-М»
Сама меней тры чалавекі загінулі і 22 атрымалі раненьні ў выніку абстрэлу Краматорска расейскімі войскамі. Разбураныя кватэры з чацьвёртага па першы паверх чатырохпавярховага дома
Расейскія войскі рэгулярна атакуюць Краматорск і іншыя населеныя пункты Ўкраіны. За мінулыя содні яны нанесьлі 6 ракетных і 4 авіяцыйныя ўдары, а таксама ажыцьцявілі 73 абстрэлы гарадоў, у выніку якіх загнулі мірныя грамадзяне
З самага пачатку поўнамаштабнага ўварваньня Масква адмаўляе мэтанакіраваныя ўдары па мірных жыхарах, нягледзячы на наяўнасьць сьведчаньняў і доказаў гэтага
Зазнала страты і спартовая інфраструктура Ўкраіны, якая не ўпершыню цярпіць ад расейскіх атак
З пачатку поўнамаштабнай вайны ва Ўкраіне разбурана больш за 90 тысяч жылых дамоў
З 24 лютага 2022 мільёны ўкраінцаў вымушана пакінулі свае дамы, большасьць зь іх — жанчыны і дзеці. Звыш 3 мільёнаў ўкраінскіх дзяцей прыпынілі навучаньне
Офіс Вярхоўнага камісара ў правах чалавека ААН на 15 студзеня 2023 году змог пацьвердзіць гібель 7031 цывільнага чалавека ва Ўкраіне праз вайну Расеі. Рэальная колькасьць ахвяр можа быць значна большай
Поўнамаштабная вайна ідзе з 24 лютага мінула году, загінулі сотні тысяч цывільных і вайскоўцаў, звыш 12 мільёнаў чалавек сталі ўцекачамі, тысячы дзяцей — сіротамі
Самы маштабны расейскі ракетны напад на Краматорск быў у красавіку, калі ракета трапіла на вакзал, загінулі сама меней 61 чалавек, якія ехалі ў эвакуацыю