У рэестар замежнікаў, якія валодаюць нерухомасьцю ў Вялікай Брытаніі, трапілі трое расейскіх мільярдэраў, якія цяпер пад санкцыямі, паведамляюць Guardian і Reuters.
У рэестар, як адзначаюць выданьні, увайшлі:
- лёнданская кватэра старшыні дзяржаўнага банку «ВЭБ.РФ» і былога віцэ-прэм’ера Ігара Шувалава плошчай каля 500 квадратных мэтраў;
- офісны будынак у лёнданскім Сіці, зьвязаны з уладальнікам «Интерроса» Ўладзімірам Патаніным;
- а таксама асабняк у горадзе Вэйбрыдж пад Лёнданам і кватэра ў лёнданскім раёне Найтсбрыдж саўладальніка «Евраза» Аляксандра Фралова.
Пры гэтым, як адзначае Reuters, у рэестры няма зьвестак аб нерухомасьці Рамана Абрамовіча, супраць якога пасьля пачатку поўнамаштабнай расейскай агрэсіі ва Ўкраіне таксама ўвялі санкцыі.
«Змагары з карупцыяй, палітыкі і іншыя крытыкавалі ўрад [Вялікай Брытаніі] за шчыліны, якія дазваляюць пазьбегнуць раскрыцьця [дадзеных аб бэнэфіцыярах замежных кампаній], як, напрыклад, выкарыстаньне фондаў», — піша агенцтва.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША ўвялі новыя санкцыі супраць высокапастаўленых чыноўнікаў РФ і суднарамонтных прадпрыемстваўРэестар замежнікаў, якія валодаюць нерухомасьцю ў Вялікай Брытаніі, запрацаваў у жніўні 2022 году. Улады краіны запатрабавалі ад замежных кампаній задэкляраваць нерухомасьць і раскрыць сваіх бэнэфіцыяраў. Адмова пагражае штрафам ці пазбаўленьнем волі да 5 гадоў. Брытанскія чыноўнікі тлумачылі стварэньне рэестру барацьбой з «адмываньнем грошай расейскімі алігархамі».
Па дадзеных BBC, каля дзясятка расейцаў, якія трапілі пад санкцыі, валодаюць у Вялікай Брытаніі ўласнасьцю прыкладна на 800 млн фунтаў (больш за $1 млрд). Людзі, сьцьвярджае выданьне, якія маюць сувязі з расейскім прэзыдэнтам Уладзімірам Пуціным, шмат гадоў скуплялі шматмільённыя загарадныя асабнякі на поўдні Брытаніі і раскошныя кватэры ў самых дарагіх раёнах Лёндану.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Reuters: краіны Балтыі куплялі ў Расеі газ і прадавалі яго ЎкраінеУ 2022 годзе журналісты ВВС паведамлялі, што Шувалаў валодае ў Вялікай Брытаніі дзьвюма шыкоўнымі кватэрамі ў лёнданскім Уайтхоле коштам каля 11 млн фунтаў (каля $ 14,3 млн): пасьля гэтага прадстаўнік Шувалава пацьвердзіў, што яшчэ ў 2014 годзе права ўласнасьці на кватэры было перададзена расейскай кампаніі, «падкантрольнай сям’і Шувалавых».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Санкцыі супраць Беларусі і Расеі павінны быць аднолькавыя, — прэм’ер-міністарка Літвы ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пакуль Беларусь не ваюе, нельга раўняць яе санкцыямі з Расеяй, — сябра прэзыдыюму КР Вольга Кавалькова